Opus Anglicanum

Частка англійскага арната XV стагоддзя
Вышыты пераплёт для Фелбрыджскага псалтыра зроблены залатымі ніткамі швом «назад іголку», верагодна, Ганнай дэ Фельбрыдж, манашкай у кляштары мінарэсак у Брусярдзе, графства Суфалк, у другой палове XIV стагоддзя[1].

Opus Anglicanum або англійская праца — гэта вытанчанае рукадзелле сярэднявечнай Англіі для царкоўнага ці свецкага выкарыстання на адзенні, завесах або іншых тэкстыльных вырабах, часта з выкарыстаннем залатых і сярэбраных нітак на багатай аксамітнай або ільняной аснове. Такая англійская вышыўка карысталася вялікім попытам у Еўропе, асабліва з канца XII да сярэдзіны XIV стагоддзяў, і была прадуктам раскошы, які часта выкарыстоўваўся для дыпламатычных падарункаў.

  1. Davenport, Cyril, English Embroidered Bookbindings, edited by Alfred Pollard, London, 1899

© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search